Let’s travel together.

Мазаіка “Жанчына з каласамі”

Аўтар: Мікалай Ягораў

Калі была створаная: 1970-я гады

Дзе знаходзіцца: вул.Мінская, 105 (скрыжаванне з праспектам Георгіўескім і вуліцай Крылова), на паўночным фасадзе дома.

На мазаічным пано – жанчына ў доўгай белай сукенцы. У правай руцэ яна трымае калася, левая апушчаная ўніз і павёрнутая далонню да гледача. Унізе сукенкі – арнамент. Усё гэта нам кажа, што перад намі – сялянка, якая працуе ў полі, вырошчвае і збірае збожжа, хлеб. Рука, павёрнутая далонню да гледача, кажа нам пра адкрытасць. За жанчынай – сонца ў выглядзе герба СССР. Ідэалагічны пасыл, які можна счытаць з мазаікі – праслаўленне вобразу працавітай беларускі-сялянкі, грамадзянкі СССР.

Фасад дома неаднарозова аднаўляўся, перафарбоўвася, але мазаіка захавалася.

Мазаікамі аздобленыя чатыры дзевяціпавярховыя дамы па нячотным баку вуліцы Мінскай ад праспекта Георгіеўскага да вуліцы Кастрычніцкай. Эскізы для іх намалявалі мастакі Мікалай Ягораў (дом па адрасе: Мінская, 105) і Генадзь Барэйка (адрасы: вул.Мінская, 57, 73, 89).

Як распавядаў мастак – аўтар шматлікіх мазаічных пано ў Бабруйску, Сямён Абрамаў у інтэрв’ю “Коммерческому курьеру”, мазаікі на вуліцы Мінскай маглі б выглядаць крыху інакш – на стадыі праект падымалася пытане аб тым, каб чатыры пано на дамах чаргаваліся паводле памера і такім чынам стваралі рытм, які быў бы заўважным для кіроўцаў, якія рухаюцца па вуліцы Мінскай. Аднак урэшце было вырашана зрабіць пано аднаго памеру.

Хачу падзяліцца дадатковай інфармацыяй пра мазаіку