Let’s travel together.

Стыкеры для Telegram

Часам мазаікі асацыююцца з нечым састарэлым, з "саўком" і заняпадам. Але калі прыгледзецца больш уважліва, стане відавочным: пано, якія мы бачым на сценах гарадскіх будынкаў – мастацтва, якое хочацца пераасэнсаваць, каб данесці да скептыкаў іх асаблівасць і прыгажосць.

Гэтыя стыкеры – элементы з бабруйскіх мазаік, якія часам застаюцца незаўважнымі, бо мы проста звыкаемся да гарадскіх краявідаў і не надта іх разглядаем. А разынкі горада хаваюцца ў дэталях!

І вось, як вынік – цяпер ты маеш “Бабруйск – цэнтр сусвету”, можаш даслаць некаму, каго любіш “рыбанька мая” ці параіць “веславаць хутчэй”.

Так, ты маеш самы сапраўдны бабруйскі стыкерпак – з мясцовым каларытам. Дзе б ты ні быў(ла)!

Для стварэння стыкераў выкарыстоўваліся бабруйскія мазаікі:

  • “Вітанкі”, “Час добрых навінаў” – мазаіка “Сям’я
  • “Хочаш цуды – зробім цуды” – мазаіка “Партызаны”
  • “Паеш і супакойся” – мазаіка “Жанчына з каласамі
  • “Рыбанька мая”, “Вяслуй давай”, “Дзякуй”, “Бабруйск – цэнтр сусвету”, “Пакуль” – мазаіка “Русалка
  • “Агонь” – мазаіка на бальніцы імя Марзона
  • “I want to break free” – мазаіка “Гімнастыка

Хачу падзяліцца ідэяй пераасэнсавання савецкіх мазаік