Let’s travel together.

Мазаікі Бабруйска на мапе

Мазаікі – манументальнае мастацтва, частка архітэктурнага ансамблю горада. Мы ўспрымаем іх як агульнае цэлае з тымі збудаваннямі, на якіх яны размешчаныя.

Мазаікі – манументальнае мастацтва, частка архітэктурнага ансамблю горада. Мы ўспрымаем іх як агульнае цэлае з тымі збудаваннямі, на якіх яны размешчаныя. Часта настолькі прызвычайваемся да іх, як да элементу звыклай гарадской прасторы, што перастаем заўважаць. І часта звяртаем увагу на мазаікі, калі яны знікаюць – іх закрываюць ці руйнуюць, як гэта, адбылося, напрыклад, з мазаікай на адным з будынкаў футравай фабрыкі ў Бабруйску, нядаўна знесенай.
Мы прапануем вам паглядзець на Бабруйск з крыху іншага ракурса – звярнуць увагу на мазаікі, разгледзець іх дэталі. А наша мапа дапаможа вам зладзіць такі шпацыр па манументальным мастацтве Бабруйска – на ёй пазначаныя лакацыі, адрасы мазаік, а таксама ёсць спасылкі на нашыя апісанні гэтых мазаік, дзе вы зможаце больш пра іх даведацца.

Хачу падзяліцца ідэяй пераасэнсавання савецкіх мазаік