Let’s travel together.


Мазаічнае пано “Чыгуначныя шляхі СССР” на чыгуначнай станцыі “Бярэзіна” у Бабруйску

Аўтар – Сямён Абрамаў

Калі была створана – 1969-70-я гады.

Дзе знаходзіцца: вул.Прывакзальная, 10, чыгуначная станцыя “Бярэзіна”, зала чакання.

Мазаічна пано з мапай чыгуначных шляхоў СССР было выкладзена ў зале чакання на чыгуначнай станцыі “Бярэзіна” ў 1969-70-х гадах. Ініцыятарам стварэння мазаікі быў начальніка вакзала Іван Лапцеў. Эскіз пано стварыў бабруйскі мастак, жывапісец, акварэліст, сябра Беларускага саюза мастакоў Сямён Абрамаў, аўтар шматлікіх мазаік у Бабруйску. Мазаічная мапа займае цалкам адну са сценаў у залі чакання. Яе захавалі і пасля рэканструкцыі станцыі.

На мапе ў тэхніцы мазаікі выкладзеныя галоўныя чыгуначныя шляхі СССР. Буйныя гарады пазначаныя малюнкамі-сімваламі, якія адразу кажуць, з чым асацыюецца горад, што вырабляе, чым знакаміты. Так, Бабруйск пазначаны апонай і выявай гасцініцы “Бабруйск”.

Хачу падзяліцца дадатковай інфармацыяй пра мазаіку